Перейти к основному содержимому

Антиимперский Блок Народов

У 2023 годзе беларусы разам зь японцамі, вугорцамі, расейцамі і ўкраінцамі патрацілі найбольш часу на вывучэньне замежных моў у сэрвісе Duolingo.

Сябра Каардынацыйнай рады Аліна Харысава стварыла пэтыцыю з прапановай уключыць беларускую мову ў пералік замежных моў, якія можна вывучаць пры дапамозе сэрвісу Duolingo.

«Беларуская мова афіцыйна знаходзіцца ў небясьпечным становішчы, калі засталося няшмат носьбітаў, а яшчэ пару стагодзьдзяў таму яна была адной з асноўных эўрапейскіх моваў. Duolingo як адна з самых папулярных аплікацый для вывучэньня моў можа зрабіць велізарны ўклад ня толькі ў адну краіну, але і ва ўсясьветную спадчыну», — адзначаецца ў пэтыцыі.

Паводле яе, пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну многія беларусы ўсьвядомілі важнасьць нацыянальнай ідэнтычнасьці, у тым ліку хаця б частковага выкарыстаньня беларускай мовы.

«Але ва ўмовах дыктатуры гэта ня толькі складана, але можа быць і небясьпечна, бо беларуская мова дэманструе нязгоду зь сёньняшняй дыктатарскай палітыкай русыфікацыі. Людзі пазбаўленыя магчымасьці вывучаць сваю родную мову, таму самым бясьпечным і даступным спосабам можа быць выкарыстаньне онлайн-праграмы для вывучэньня мовы. Акрамя таго, беларусы дэманструюць сваю прыхільнасьць эўрапейскім каштоўнасьцям, і павышэньне даступнасьці беларускай мовы для вывучэньня можа дапамагчы зрабіць беларускую мову больш даступнай для іншаземцаў», — напісала Аліна Харысава.

Цяпер пад пэтыцыяй падпісаліся 476 чалавек зь неабходных 1000.

Мабільная праграма для вывучэньня моў Duolingo дазваляе вывучаць 36 моваў, яшчэ тры цяпер праходзяць этап бэта-тэставаньня і адна мова ў распрацоўцы.

Радые Свабода

Еще из категории

После выборов: регионы требуют ответов 29 сентября, 2026 Новости После выборов в Государственную думу и региональные органы власти, прошедших 18–20 сентября, попытки провести публичные…
Масштабную операцию «Баррель» провел движение сопротивления «Свобода России» в тылу врага 27 сентября, 2026 Новости Целью подполья стали логистические пути, по которым враг начал перевозить топливо после поражения Силами обороны…
Дипломатия без Москвы: как народы России учатся говорить с миром от собственного имени 26 сентября, 2026 Новости Еще недавно представителей народов, подчиненных Москве, на международной арене в основном воспринимали как правозащитников. Сегодня…
Российское госагентство опубликовало колонку о том, что Россию ждет новая «СВО» в Литве 25 сентября, 2026 Новости Пропагандисты из российского госагентства "РИА Новости" опубликовали колонку о том, что "Россию ждет еще одна…
Латвия вводит пограничный контроль зерна, чтобы помешать транзиту украденного в Украине 25 сентября, 2026 Новости В четверг, 25 сентября, Сейм Латвии в срочном порядке ввел пограничный контроль зерновых грузов из…
ЦРУ предупредило о планах РФ атаковать с помощью дронов с моря Испанию, Францию или Италии – СМИ 24 сентября, 2026 Новости Издание El Mundo со ссылкой на свои источники узнало, что Центральное разведывательное управление (ЦРУ) США…