Перейти к основному содержимому

Антиимперский Блок Народов

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асуджае ўмяшальніцтва Расейскай праваслаўнай царквы ў дзейнасьць іншых рэлігійных супольнасьцяў Беларусі, у тым ліку спробы РПЦ перашкодзіць стварэньню Апостальскай адміністратуры для вернікаў бізантыйскага абраду ў Беларусі.
Беларусь (Вялікае княства Літоўскае) традыцыйна была месцам рэлігійнай талеранцыі і мірнага суіснаваньня розных рэлігійных супольнасьцяў: грэка-каталіцкай большасьці, а таксама рыма-каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкіх меншасьцяў, а таксама нехрысьціянскіх меншасьцяў, перадусім прадстаўленых мусульманамі і юдэямі, што знайшлі на Беларусі прытулак пасьля выгнаньня з іншых краінаў. Цярпімасьць і павага да разнастайнасьці былі, ёсьць і застануцца аднымі з галоўных каштоўнасьцяў для беларускага народу.
Галоўнай крыніцай міжрэлігійнай напружанасьці ў Беларусі зьяўляецца Расейская праваслаўная царква, гвалтам насаджаная беларусам у першай палове XIX стагодзьдзя, а ў цяперашнім выглядзе сфармаваная ў сталінскім СССР у 1943 годзе і прадстаўленая сёньня несамастойным экзархатам пад фальшывай назвай «Беларуская праваслаўная царква». За час сваёй дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі гэтая арганізацыя праявіла сябе перадусім не як царква, а як расейскі каляніяльны інстытут, інструмэнт русіфікацыі і ціску на традыцыйныя беларускія хрысьціянскія цэрквы, да якіх сама Расейская праваслаўная царква не належыць. У савецкі час Расейская праваслаўная царква была інструмэнтам у руках таталітарнага савецкага рэжыму, які праводзіў палітыку этнацыду беларусаў і палітычнага тэрору супраць любых іншадумцаў. Шматлікія гіерархі РПЦ былі супрацоўнікамі злачыннай арганізацыі КДБ СССР і застаюцца агентамі спэцслужбаў аўтарытарных рэжымаў Лукашэнкі і пуцінскай Расеі.
У сучаснай Беларусі РПЦ зьяўляецца адным з ідэалягічных апірышчаў рэжыму А. Лукашэнкі і карыстаецца неабгрунтаванымі прывілеямі з боку аўтарытарнай лукашэнкаўскай дзяржавы ў той час, як многія іншыя беларускія хрысьціянскія цэрквы церпяць дыскрымінацыю, канфіскацыю маёмасьці і рэпрэсіі супраць сьвятароў. Беларускае аўтакефальнае праваслаўе, якое зьяўляецца сапраўдным працягам мясцовых праваслаўных традыцыяў на беларускіх землях ад сярэднявечча і якое шмат гадоў было й застаецца адным з духоўных апірышчаў многіх беларусаў у выгнаньні, вымушанае ў Беларусі існаваць ва ўмовах асабліва жорсткага перасьледу.
Насуперак асновам хрысьціянскага вучэньня так званая «Беларуская праваслаўная царква» не асуджае гвалт, забойствы і катаваньні, за якія нясе адказнасьць рэжым Лукашэнкі. Наадварот, з шэрагаў беларускага экзархату РПЦ сыстэматычна і мэтанакіравана выціскаюцца сьвятары і актывісты, якія стаяць на сумленных хрысьціянскіх — і пагатоў на дэмакратычных пробеларускіх — пазыцыях. Дзесяцігодзьдзямі РПЦ займаецца індактрынацыяй праваслаўных беларусаў у духу расейскага нацыяналізму і «расейскага сьвету».
Найбольш красамоўна сваю сутнасьць РПЦ праявіла ў кантэксьце цяперашняй вайны Расеі супраць Украіны. Кіраўніцтва РПЦ і яе беларускага экзархату адкрыта падтрымлівае расейскую вайсковую агрэсію і бласлаўляе расейскіх захопнікаў, якія зьдзяйсьняюць ваенныя злачынствы на тэрыторыі Ўкраіны. Структуры так званай БПЦ былі заўважаныя ў зборы матар’яльнай дапамогі для расейскіх агрэсараў.
Дзейнасьць Беларускага экзархату РПЦ павінна быць прадметам пільнага рассьледваньня з боку органаў аховы закону і канстытуцыйнага ладу ў будучай дэмакратычнай Беларусі. Так званая «Беларуская праваслаўная царква» Маскоўскага патрыярхату нясе адказнасьць за прасоўваньне экстрэмісцкай антыдзяржаўнай ідэалёгіі, падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і падтрымку дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.
Традыцыйныя беларускія цэрквы ўсходняга абраду, у тым ліку Беларуская грэка-каталіцкая царква, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, маюць поўнае права самастойна вызначаць сваю ўнутраную арганізацыйную структуру, а таксама павінны карыстацца ўсялякай падтрымкаю будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы як інстытуты, што ўтвараюць гістарычную і духоўную каштоўнасьць.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі - Рада БНР

Еще из категории

Официальное заявление Правительства Независимого Татарстана в изгнании 22 сентября, 2026 Документы Мы приветствуем проведение первых свободных выборов в Совет представителей народов Удмуртской Республики. Эти выборы стали…
ПРОКЛАМАЦИЯ ПРЕЗИДЕНТА СОЕДИНЕННЫХ ШТАТОВ АМЕРИКИ 23 июля, 2026 Документы В течение Недели порабощенных народов мы выражаем солидарность со всеми, кто страдает под властью коммунизма…
Искренне поздравляем народ Соединённых Штатов Америки с 250-й годовщиной принятия Декларации о независимости! 5 июля, 2026 Документы За 250 лет своего существования как независимое государство Соединённые Штаты Америки сумели отстоять свою свободу,…
МЮНХЕНСКАЯ ДЕКЛАРАЦИЯ ЮБИЛЕЙНОГО ІІ МИРОВОГО КОНГРЕСА АНТИИМПЕРСКОГО БЛОКА НАРОДОВ 29 апреля, 2026 Документы Преамбула Мы, представители национально-освободительных движений порабощенных Москвой народов, провозглашаем эту Декларацию как акт прямой идеологической…
Переписка АБН с латышскими представителями: 1949-1956 27 апреля, 2026 Документы Переписка Антибольшевистского Блока Народов с латышскими представителями. Значительную часть корреспонденции занимают письма Альфредаса Берзиньша (бывшего…
Геннадий Иванущенко: Темы освобождения Грузии и Кавказа, задокументированные в архивных фондах ОУН. Видео 25 апреля, 2026 Документы Речь на презентации книги Александра Музычко «Грузинские волки» в Лондоне 18 апреля (отель Mandarin Oriental…