Сягодня, у Дзень Волі, мы, Беларусы, добраахвотнікі і добраахвотніцы, ваяры і ваяркі Палка імя Кастуся Каліноўскага, вольныя людзі, былыя дзяржслужачыя, прадпрымальнікі, спартсмены, менеджары, айцішнікі, выкладчыкі, урачы; тыя, хто цікавіўся палітыкай і тыя, хто не; тыя, ў каго ёсць ваенны досвед і хто яго толькі атрымлівае; людзі рознага веку, светапогляду, жыццёвага вопыту і інтарэсаў, але аб’яднаныя любоўю і павагай да сваёй нацыі, і пагардай да жорсткага рэжыму ўлады Беларусі, і падтрыманай ёй несправядлівай вайны расіі супраць цывілізаванага міру, АБ’ЯЎЛЯЕМ УСЕНАРОДНУЮ мабілізацыйную кампанію.
Нядаўна мы падвялі вынікі развіцця Палка за 2 гады. І давялі, што Полк Каліноўскага стаў адным з самых баяздольных нацыяналььных падраздзелаў на вайне супраць Расеі. Лукашэнка баіцца толькі нас. У нас адпрацаваная ўласная сістэма забеспячэння, лагістыкі, наўчання, кіберзахісту. У нас хапае зброі і снарадаў. Хапае задач на полі бою і не толькі. Але галоўнае – мы стварылі дасведчаны камандны склад. Атрымаўшы багаты досвед па вызваленню Украіны з 2014 года, нашыя камандзіры цяпер здольны пашыраць свае баявыя падраздзяленні, навучаць і кіраваць вялікай колькасцю добраахвотнікаў.
Мы ўпэўнены, што КОЖНЫ БЕЛАРУС ЗНОЙДЗЕ СВАЁ МЕСЦА ў Палку. У нашай развітай інфраструктуры можна рэалізаваць тыя здольнасці, якія вы маеце ўжо зараз: у медыцыне, лагістыцы і дастаўцы, аўтаматызацыі і діджыталізацыі працоўных працэсаў, распрацоўцы IT-прадуктаў, рамонце аўта, узбраення, электрычных прылад, гарнізоннай службе і інш. У баявых кірунках ёсць задачы для: аператараў і пілотаў БПЛА, інжынераў выбухатэхнікаў, сапёраў, гранатамётчыкаў, кулямётчыкаў, стралкоў, наводчыкаў, снайпераў і інш. ПАСЯТАЙЦЕ! Адзіны шлях патрапіць у Полк — падаць заяўку праз спецыяльны бот. З гэтага дня заяўкі прымаюцца ў новы і адзіны афіцыйны бот, які можна знайсці толькі на афіцыйных старонках Палка. Захаванасць і бяспека дадзеных у боце гарантавана кіберпартызанамі.
АДЗІНЫ АФІЦЫЙНЫ БОТ ПАЛКА ІМЯ КАЛІНОЎСКАГА
Українська правда





