Перейти к основному содержимому

Антиимперский Блок Народов

РР: У 1994 годзе першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся 10 ліпеня дакладна, стала вядома, што перамог на выбарах Аляксандр Лукашэнка. Вы ў той час працавалі саветнікам прадстаўніцтва Беларусі ў Швейцарыі, калі не памыляюся. Што падумалі пра такі выбар беларусаў?

Андрэй Саннікаў: Я не толькі падумаў, я ведаў, што гэта катастрофа будзе. Калі працаваў у Швейцарыі, я сустракаўся з пэўнымі людзьмі, якія ўваходзілі ў каманду Лукашэнкі. Там можна назваць Анатоля Майсеню, я спрачаўся з імі, ён запэўніваў мяне, што яны будуць калі не кіраваць, а вызначаць курс, па якім пойдзе Беларусь, а не Лукашэнка. Я ведаў, што гэтага не будзе, таму я не думаў, я ведаў.

РР: Беларускія тагачасныя палітычныя эліты, але не толькі палітычныя, і культурніцкія, інтэлігенцыя ў цэлым, у іх было агульнае меркаванне – выбралі, але ён мала вопытны правінцыял, старшыня калгаса – будзе год, два, больш не пратрымаецца. Было такое меркаванне, праўда?

Андрэй Саннікаў: Было, таму што адбыліся першыя выбары, яшчэ выбары ў Вярхоўны савет былі напаўсвабодныя яшчэ ў 1991 годзе. Я лічу, што гэта былі сапраўды першыя выбары, мы сутыкнуліся з гэтым інстытутам, і мы былі ў захапленні  – мы можам абіраць сабе кіраўніцтва. І таму так, там казалі ўсе “Сашка доўга не працягне”. І нават яго жонка казала, што больш за 2 гады ён ніколі не затрымліваўся ні на якім месцы.

РР: Атрымалася зусім іначай. 30 гадоў Лукашэнкі для Беларусі, 30 гадоў на вецер, ці можна знайсці нешта станоўчае?

Андрэй Саннікаў: Гэтае пытанне я вельмі не люблю і заўсёды  адказваю, што давайце, калі ён скончыць, тады можна будзе нешта пашукаць. Я лічу, што гэта такая суцэльна чорная паласа, гэта нас адкінула нават не на 30 гадоў назад, а больш, калі мы пабачым, што вакол нас адбываецца, перш за ўсё ў Еўропе, у краінах Балтыі, у Польшчы. Як людзі жывуць там, і як яны зараз такі рывок здзейснілі, калі параўноўваць з Беларуссю, і гэта відавочна. І калі б не гэтая ганебная вайна Расеі супраць Украіны, то ўвогуле б была Еўропа магутным аб’яднаннем заможных краінаў. Яна з’яўляецца і зараз такім аб’яднаннем, гэта гісторыя поспеху, але ж на гэтае аб’яднанне зараз здзейсніла свой напад Расея.

РР: У гэтай вайне Лукашэнка дакладна вызначыўся супраць каго ён і з кім ён, а самае важнае, самае істотнае, страчанае пры Лукашэнку? – гэта па меркаванні Андрэя Саннікава, бо тут могуць быць цалкам суб’ектыўныя ацэнкі.

Андрэй Саннікаў: Наша месца ў свеце – мы страцілі тое, што нам належыць па праву, мы страцілі сваю еўрапейскасць, якая павінна была ўмацоўвацца. Мы страцілі ўсе нашы магчымасці, якія мы мелі разам з тымі ж краінамі Балтыі, разам з той жа Польшчай. Можа, нават больш магчымасцяў мелі, чым тыя краіны, якія зараз з’яўляюцца краінамі Еўразвязу. То бок мы страцілі будучыню, якую мы павінны павернуць, каб зноў стаць той Беларуссю, якая павінна быць у Еўропе і цывілізаваным свеце, а не з феадальнай Расеяй.

Рацыя

Еще из категории

Буданов считает, что Россия столкнется с тяжелым выбором, – Warthog Defense 25 сентября, 2026 Интервью Кремлю придется выбирать между продолжением войны и сохранением внутренней стабильности России. Об этом говорится в…
Доржо Дугаров рассказал о независимости Бурятии и крахе империи 3 сентября, 2026 Интервью Бурятский активист, публицист и правозащитник Доржо Дугаров – гость нового выпуска проекта "Люди доброй воли"…
Рафис Кашапов. Победа Украины — водораздел: почему мы работаем с Гарри Каспаровым 3 сентября, 2026 Интервью Гарри Каспаров называет победу Украины условием краха имперского проекта, а Форум свободной России в Страсбургской…
Почему народ Саха заговорил о выходе из РФ? Интервью с Раисой Зубаревой 26 августа, 2026 Интервью В новом интервью Руслан Габбасов обсуждает самые острые темы с лидером движения за независимость Саха,…
Алик Гомельский: Степан Бандера без мифов: ОУН(Б), УПА, евреи, поляки, КГБ, ЦРУ и архивные документы 26 августа, 2026 Интервью, История Степан Бандера остается одной из самых спорных фигур украинской истории ХХ века. Кем он был…
Народный лидер Алтая Аруна Арна передала письмо из заключения 28 июля, 2026 Интервью Народный лидер Алтая Аруна Арна передала письмо из заключения. Вот что говорит отважная женщина:«Просто в…