Перейти к основному содержимому

Антиимперский Блок Народов

25 жніўня 1991-га былі юрыдычна замацаваныя вынікі змаганьня пакаленьняў за незалежнасьць — Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

Сэсія была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты (усяго за скліканьне сэсіі выказалася 84 дэпутаты), і працавала 24-25 жніўня. Прэзыдыюм ВС прапанаваў павестку дня з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы», апазыцыя БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх былі галоўнымі абвяшчэньне незалежнасьці, пытаньне аб адказнасьці кіраўніцтва ВС за бязьдзеяньне ў дні путчу, аб забароне КПБ-КПСС, аб стварэньні ўласнага войска.

Перад пачаткам сэсіі група дэпутатаў БНФ дамаглася прадстаўленьня прамога тэлеэфіру і зьвярнулася да жыхароў Менску з заклікам прыходзіць на плошчу перад Домам ураду. На плошчы сабраліся тысячы людзей.
У выніку, камуністычная большасьць была вымушаная пагадзіцца з большасьцю прапаноў дэпутатаў БНФ. Старшыня ВС Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая. Нарэшце, Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай.

Ужо праз некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету – так, у пачатку верасьня газэта «Свабода» паведаміла, што Польшча прызнала Беларусь як незалежную дзяржаву.
Праз некалькі тыдняў, у верасьні 91-га, Вярхоўны Савет прыняў рашэньне аб назове краіны (замест БССР — Рэспубліка Беларусь) і наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сымбаляў.

«Мы зь вялікім шанаваньнем павінны памятаць і адзначаць усе падзеі, зьвязаныя са змаганьнем і сцьвярджэньнем нашае дзяржаўнае незалежнасьці, — мяркуе тагачасны старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. — Гэта найперш 25 Сакавіка 1918 года, сьвята, якое мы адзначаем як Дзень Волі і аб’яўленьне незалежнасьці БНР.

Гэта 27 ліпеня 1990 года – дзень аб’яўленьня Дэклярацыі аб незалежнасьці БССР, якая была прынятая Вярхоўным Саветам у выніку ўдалага выкарыстаньня гарбачоўскай палітыкі і дзякуючы найперш рацыянальнай і ахвярнай барацьбе дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.

Гэта нарэшце — вянец усіх падзей – дасягненьне рэальнай незалежнасьці Беларусі 25 Жніўня 1991 года».

Жыве Беларусь!

Facebook

Еще из категории

Поражение россии и конец Лукашенко: Чернигов посетил титан белорусского сопротивления Зянон Пазьняк 28 сентября, 2026 Освободительные движения В эти выходные Чернигов стал центром важных геополитических событий. «Северную столицу» посетил Зянон Пазьняк —…
Удмуртия создает собственный политический голос: первые свободные выборы вне московской системы 26 сентября, 2026 Освободительные движения 20 сентября 2026 года завершились выборы в Совет представителей народов Удмуртской Республики — орган, созданный…
Декларация о государственном суверенитете Чувашии 22 сентября, 2026 Освободительные движения 21 сентября, в день Чиклеме — древнего чувашского праздника, связанного с урожаем и осенним равноденствием…
Президент Антиимперского Блока Народов Олег Медуница выступил перед учасниками ІІ Съезда сторонников независимости Бурятии 20 сентября, 2026 Освободительные движения Олег Медуница призвал консолидировать усилия в борьбе против общего врага - московской империи. Он подчеркнул,…
«Весна народов» 2.0. Как не потерять освободительную революцию 19 сентября, 2026 Освободительные движения Сквозь призму времени мы можем увидеть процессы, которые постоянно повторяются. Одними из таких являются распады…
От диаспоры к политической нации: как черкесы возвращают себе голос 16 сентября, 2026 Освободительные движения Черкесов разбросало по миру не добровольное переселение, а война и имперское завоевание Кавказа. После окончания…