Перейти к основному содержимому

Антиимперский Блок Народов

У адзначэньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчае пра наступныя ўзнагароджаньні.

Мэдалём Ордэну Пагоні за заслугі ў барацьбе за волю і незалежнасьць Беларусі ўзнагароджаныя:

Аляксандра Герасіменя,
Маргарыта Ляўчук,

а таксама чатыры асобы, чые імёны не публікуюцца дзеля меркаваньняў бясьпекі, у тым ліку палітычныя вязьні.

Як выбітныя грамадзкія і культурніцкія дзеячы ўзнагароджаныя:

Альгерд Бахарэвіч,
Аліна Нагорная,
Пазыўны “Оксон”.

Пасьмяротна ўзнагароджаны баец атраду “Атам”, які гераічна загінуў на вайне супраць расейскіх агрэсараў.

 

Мэдаль Ордэну Пагоні ўручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам: асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі, выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа, замежнікам, якія спрычыніліся да дасьледваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Мэдалём БНР за баявыя заслугі ўзнагароджаныя шасьцёра байцоў мэдычнай службы Палку імя Кастуся Каліноўскага (трое – асноўнымі мэдалямі і трое – афіцэрскімі), а таксама адзін баец спэцпадразьдзяленьня Збройных сілаў Украіны, беларус, выхаванец “Белага лёгіёну” (афіцэрскім мэдалём).

Мэдаль за баявыя заслугі надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасьці, пры выкананьні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананьні спэцыяльных заданьняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі.

Рада БНР

Еще из категории

Поражение россии и конец Лукашенко: Чернигов посетил титан белорусского сопротивления Зянон Пазьняк 28 сентября, 2026 Освободительные движения В эти выходные Чернигов стал центром важных геополитических событий. «Северную столицу» посетил Зянон Пазьняк —…
Удмуртия создает собственный политический голос: первые свободные выборы вне московской системы 26 сентября, 2026 Освободительные движения 20 сентября 2026 года завершились выборы в Совет представителей народов Удмуртской Республики — орган, созданный…
Декларация о государственном суверенитете Чувашии 22 сентября, 2026 Освободительные движения 21 сентября, в день Чиклеме — древнего чувашского праздника, связанного с урожаем и осенним равноденствием…
Президент Антиимперского Блока Народов Олег Медуница выступил перед учасниками ІІ Съезда сторонников независимости Бурятии 20 сентября, 2026 Освободительные движения Олег Медуница призвал консолидировать усилия в борьбе против общего врага - московской империи. Он подчеркнул,…
«Весна народов» 2.0. Как не потерять освободительную революцию 19 сентября, 2026 Освободительные движения Сквозь призму времени мы можем увидеть процессы, которые постоянно повторяются. Одними из таких являются распады…
От диаспоры к политической нации: как черкесы возвращают себе голос 16 сентября, 2026 Освободительные движения Черкесов разбросало по миру не добровольное переселение, а война и имперское завоевание Кавказа. После окончания…